Перайсці да зместу

Анатоль Іванавіч Спрынчак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іванавіч Спрынчак
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1957(1957-10-05) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера аграномія і менеджмент
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Іванавіч Спрынчак (нар. 5 кастрычніка 1957 года, в. Міхайлаўшчына Талачынскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1992), дацэнт (2004).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1979 годзе па спецыяльнасці «Аграхімія». У 1989 годзе скончыў аспірантуру Навукова-даследчага інстытуту механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску. Таксама прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Педагогіка» ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце ў 2001 годзе і перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент» у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ў 2006 годзе.

З 1979 па 1986 гады працаваў аграномам-насенневодам, галоўным аграномам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. З 1986 па 1990 гады з’яўляўся інструктарам Любанскага райкама КПБ у Мінскай вобласці. У 19901999 гадах займаў пасаду намесніка старшыні сельскагаспадарчага кааператыва ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, з’яўляўся кіраўніком сельскагаспадарчага кааператыва. З’яўляўся фермерам, прадпрымальнікам у сферы аграбізнеса.

З 1999 года выкладае ў вышэйшых навучальных установах Мінска: у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2012 па 2024 год працаваў ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці: займаў пасады загадчыка кафедры эканомікі і турызму, дацэнта кафедры эканомікі і кіравання і інш.

Дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук па спецыяльнасці «Аграхімія» абараніў у 1992 годзе ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Уплыў угнаенняў і арашэння на прадуктыўнасць аднагадовых бабовых культур на дзярнова-падзолістых супяшчаных глебах».

У 2004 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца даследаваннем пытанняў аптымізацыі аграэкалагічных рызыкаў у прамысловай эксплуатацыі зямель сельскагаспадарчага прызначэння, зніжэння аграэкалагічных рызыкаў у сістэме харчовай бяспекі, пытанняў сацыяльнага капіталу і ягонага месца ў развіцці аграрнай галіны, кіравання рызыкамі ў аграбізнесе, развіцця інавацыйных навыкаў кіраўнікоў у стратэгічным кіраванні аграпрамысловым комплексам, холдынгаў у сістэме аграпрамысловага комплексу, умоў і фактараў развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы ў аграбізнесе і інш.